Паважаныя бацькі!

       У сувязі з уступленнем у сілу з 27 жніўня 2023 года пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 жніўня 2023 г. № 555 "Аб змяненні пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 красавіка 2013 г. № 317" (зарэгістравана ў Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь) 26.08.2023 г. № 5/52037), павялічаны грашовыя нормы расходаў на харчаванне навучэнцаў ва ўстановах адукацыі. Згодна з п.п. 2.4 пункта 2 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27.04.2013 г. № 317 «Аб нормах харчавання і грашовых нормах расходаў на харчаванне навучэнцаў, а таксама ўдзельнікаў адукацыйных мерапрыемстваў з ліку асоб, якія навучаюцца ва ўстановах адукацыі» пры правядзенні летніх аздараўленчых мерапрыемстваў ва ўстановах дашкольнай адукацыі грашовыя нормы расходаў на харчаванне павялічваюцца да 10 працэнтаў.

Так, бацькоўская плата з 1 верасня 2023 года складзе: 

Узрост навучэнцаў

У дзень на аднаго навучэнца

 

100%

70%

50%

от 1 года до 3 лет

3,59

2,51

1,8

от 3 до 7 лет

4,71

3,30

2,36

Аплата за харчаванне дзіцяці ў дзіцячым садзе рэгулюецца нарматыўнымі дакументамі:

 Аплата бацькоў (законных прадстаўнікоў) за харчаванне дзяцей ва ўстановах дашкольнай адукацыі:

спаганяецца ў памеры 100 працэнтаў ад дзеючых грашовых норм выдаткаў на харчаванне ў дзень на аднаго выхаванца ў залежнасці ад узросту дзяцей, віду і рэжыму работы дашкольнай установы.

не спаганяецца плата:

  • з бацькоў (законных прадстаўнікоў) дзяцей-інвалідаў, дзяцей, якія пакутуюць анкалагічнымі захворваннямі, хворых на туберкулёз, інфіцыраваных вірусам імунадэфіцыту чалавека, якія атрымліваюць дашкольную адукацыю, спецыяльную адукацыю на ўзроўні дашкольнай адукацыі;
  • з членаў сем'яў асоб, пералічаных у падпунктах 12.2 і 12.3 пункта 12 артыкула 3 Закона Республики Беларусь от 14 июня 2007 года «О государственных социальных льготах, правах и гарантиях для отдельных категорий граждан» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 147, 2/1336).

зніжаецца поплаткаў на 50 працэнтаў для сем'яў:

  • для сем'яў, якія маюць трох і больш дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў;
  • для сем'яў, якія пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне наступнага адсялення, у зоне з правам на адсяленне і ў зоне пражывання з перыядычным радыяцыйным кантролем;
  • для апекуноў, прыёмных бацькоў, бацькоў-выхавальнікаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, Дзіцячых вёсак (гарадкоў).“;

зніжаецца плата на 30 адсоткаў:

для сем'яў, якія маюць двух дзяцей, якія атрымліваюць дашкольную адукацыю, спецыяльную адукацыю на ўзроўні дашкольнай адукацыі.“

Аплата харчавання дзяцей у дашкольных установах ажыццяўляецца бацькамі (законнымі прадстаўнікамі) штомесяц не пазней 25-га чысла бягучага месяца.

Пры разліку платы за харчаванне дзяцей не ўлічваюцца дні, калі дзеці не атрымлівалі харчавання па прычыне іх адсутнасці ва ўстанове дашкольнай адукацыі. Бацькі (законныя прадстаўнікі) выхаванца абавязаны НАПЯРЭДАДНІ пісьмова альбо вусна паведаміць педагагічных работнікаў установы дашкольнай адукацыі аб маючым адбыцца адсутнасці дзіцяці.